Ogłoszenie

Forum genealogiczne inne niż wszystkie- otwarte na współpracę z każdym.

#1 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Likwidacja więzień kresowych` - Droga śmierci - Berezwecz

Tekst zamieściła na stronie Radzima.net pani Aga Rajczonak


Успомнім усіх паімённа,
Горам успомнім сваім.
Гэта трэба не мёртвым,
Гэта трэба жывым.
Р. Раждзественскі

Польскі штогоднік "Rocznik Parafii Smkrzyza" за 1991—92 і 1992-93 гады падводзіць вынікі пяцігадовых пошукаў ахвяр Беразвечча (гэтай беларускай Катыні). Паведамляецца, што 13 красавіка 1991 года адбылася ўрачыстая імша ў Беразвеччы па бязвінна закатаваных суайчынніках. А потым такое ж ушанаванне ахвяр НКВД адбылося ў вёсцы Мікалаёва каля Улы (Бешанковіцкі раён). На тэрыторыі Усходніх Крэсаў, аккупаваных СССР , у 1939 годзе было арганізавана каля 200 турмаў, якія сталі месцам дзікіх злачынстваў над людзьмі. Гэтыя факты 50 гадоў пакрываліся ганебным маўчаннем савецкіх улад. І толькі ў нядаўнія гады сталі прызнанымі.

Адным з такіх жудасных месцаў стаў будынак былога кляштара базыльянаў у Беразвеччы. Немагчыма апісаць зверствы функцыянераў НКВД. У людзей, якія цудам ацалелі, адно упамінанне аб Беразвеччы прыводзіць іх у жах. Тут замучаны насмерць каля 1000 чалавек. А з пачаткам нямецка-савецкай вайны пры спешнай эвакуацыі НКВД не паспелі замесці сляды. Тут было знойдзена многа трупаў, павязаных калючым дротам, спешна закапаных на дзядзінцу, або патопленых у кляштарнай студні, частка жыўцом замураваных у камерах. Каго не паспелі забіць, 24 чэрвеня 1941 года спешна пагналі ў бок Віцебска.
Два ці тры дні ішлі без яды і піцця сонечнай спякотай. Ішлі праз Глыбокае, Кавалі, Галубічы, Ушачы, Сарочын, Бальбінава, Капусьціна. Дарога была услана трупамі, тых хто адставаў, таго стралялі або калолі штыкамі. 26 ці 27 чэрвеня ў Таклінове каля Улы на калону наляцелі нямецкія самалёты. Ратуючыся ад абстрэлу, НКВДісты вырашылі расстраляць усіх вязняў. Толькі некалькім чалавекам удалося ўцячы ў лес і ўратавацца.
Некалькі тысяч нашых суайчыннікаў з Шаркаўшчыны, Браслава, Дзісны, Глыбокага і ваколіц загінулі тут. Сярод іх былі настаўнікі, лекары, ксянзы, манахі, афіцэры, музыкі, артысты, інжынеры, сяляне, рабочыя. Калгаснікам загадалі звезці забітых да бліжэйшага лесу, дзе знаходзіліся вялізныя доўгія рвы ад капцоў (буртоў) калгаснай бульбы. Там трупы укладвалі роўна з берагамі і засыпалі зямлёй. Некаторыя з забітых мелі пры сабе медалікі, крыжыкі, фатаграфіі сваіх блізкіх.

50 гадоў сваякі не ведалі месца пахавання сваіх кроўных. І вось настаў час праўды аб трагедыі. Гэтага вымагала польская грамадская думка. Загінуўшыя павінны быць ушанаванымі, акалічнасці іх смерці павінны быць выясненыя. Да шанавання ахвяр Катыні, Асташкава, Старабелыка далучаецца Беразвечча (каля Глыбокага) і Мікалаёва (каля Улы)

Ostatnio edytowany przez jwk45 (5, 1, 2016 )

Offline

 

#2 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Re: Likwidacja więzień kresowych` - Droga śmierci - Berezwecz

Далей прыводзяцца прозвішчы больш 250 загінуўшых, якія ўдалося ўстанавіць:
1 Альхімовіч Эдмунд, дырэктар школы з Плісы,
2 Ананіч Адам, загінуў у Беразвеччы.
3 Атрошка Юзаф, служачы з Браслава, загінуў у Беразвеччы.
4 Аукштоль Юзаф, загінуў у Беразвеччы
5    Болда Антоні, сын Войцеха і Кацярыны, 1882 года нараджэння, купец, уласнік гасцініцы ў Браславе, Беразвечча, потым Вілейка?
6    Багданёнак Павел Васільевіч, в. Пялікі, Беразвечча, расстраляны пад Улай.
7    Бант Янкель, крамнік з Браслава, загінуў у Беразвеччы.
8    Барэйка Веслаў, 1913 года нараджэння, селянін з Дзеркаўшчыны
( Глыбоцкі раён), знік бясследна ў Беразвеччы
9    Барэйка Канстанцін, 1911 года нараджэння, селянін з Дзеркаўшчыны, знік бясследна ў Беразвеччы.
10    Бейнаровіч Юзаф, селянін с. Дварэц.
11    Бароўка Аляксандр, матэматык, Паставы.
12    Барткевіч Леанард, сын Пётры, 1918 года нараджэння, фальварак Шэртыя Плісскай гміны, селянін.
13    Барысовіч ці Барысевіч, Чарневічы, гандляр.
14    Беліцкі, уласнік рэстарану, Паставы.
15    Браун Антоні, селянін з Пруднікава ( Плісса)
16    Браун Марцін, 1910 г.н., жанаты, з Пруднікава, селянін.
17    Браун Стэфан, 1915 г.н., сын Яна, жанаты, з Пруднікава.
18    Брынэк Людвіг, сын Вільгельма і Марыі з Васілеўскіх, 1877 г.н., фальварак Любеіс, Сьвянцяны.
19    Буйка—сяржант, Беразвечча.
20    Булка—радавы. Беразвечча.
21    Бурлук Леапольд, сын Андрэя і Зофіі, 1910 г.е., Браслаў, асуджаны ў Беразвеччы на 8 гадоў, загінуў на "Дарозе смерці".
22    Бучынскі Мар’ян, 45 гадоў, лекар з Ліды, арыштаваны з сям’ёй, загінуў на "Дарозе смерці".
23    Бучэль Браніслаў, 1901 г.н., Паставы, рабочы.
24    Вансовіч, інжынер , Паставы.
25    Вішнеўскі, 40 гадоў, дырэктар школы ў Дзісне, Беразвечча.
26    Вайцяхоўскі, уладальнік аўтамабіля, Паставы.
27    Вайткевіч Францішак, загінуў у Беразвеччы.
28    Вольскі Казімір, настаўнік, Браслаў, Беразвечча
29    Гардзеёнак, в. Палялейкі, Беразвечча, уцёк з-пад расстрэлу пад Улай.
30    Весна Антоні, ляснік з Падольшчыны, Германавіцкай гміны.
31    Гаранін Адам, 18 гадоў, фальварак Юзэфова, гміна Тарзянова.
32    Гаранін Францішак, Юзэфова, гміна Парафіянава.
33    Гаранін Юзаф, Юзэфова, гміна Парафіянава.
34    Гаранін Піус, Юзэфова.
35    Глазко Міхал, 21 год, фальварак Латышы, Лужкаўскай гміны., загінуў у Беразвеччы.
36    Гушча, жанчына з маленькай дачкой.
37    Гушча, лекар, вязень Дзісны і Беразвечча. Загінуў на "Дарозе смерці".
38    Габэр Станіслаў, сын Пётры і Анны, 1906 г.н., тэхнік меліярацыі ў Браславе, Беразвечча.
39    Гегель Мікола, з Селязнёва, селянін.
40    Гембіцкі, у Беразвеччы апазнаны сярод трупаў.
41    Глазко Міхал, 21 год, в. Латышы Лужкаўскай гміны, Беразвечча.
42    Гевіс, лекар, Беразвечча.
43    Гоаковіч, начальнік дарожнага адзела, арыштаваны ў 1940 годзе.
44    Грудзінскі Станіслаў, 1898 г.н., сын Людвіга, в. Кавалеўшчына, Глыбоцкай гміны, арыштаваны 1939 г. Беразвечча.
45    Грудзінскі, муж настаўніцы.
46    Грышкевіч Ежы, 1903 г.н., в. Стажына Плісскай гміны, Беразвечча, потым Вілейка.
47    Далецкі Ян, 1908 г.н., настаўнік.
48    Дабачэўская Ганна, дачка палкоўніка, студэнтка, Беразвечча.
49    Даманьская Ірэна, жонка капітана, Беразвечча.
50    Дарашчонак Мікалай Лявонавіч, в. Сасноўцы, Беразвечча "Па дарозе смерці". Ранены кінуты ў траншэю, вылез з яе і ўцёк. Паступіў у паліцыю. Выехаў у ЗША,
51    Дэюрэска, дарожны майстар, загінуў на "Дарозе смерці".
52    Добаш, дырэктар гімназіі ў Браславе.
53    Доўбар ці Доўбэрт Браніслаў, м. Горкі, селянін, Беразвечча.
54    Доўбар або Доўбэрт Адольф, м. Горкі, Беразвечча.
55    Дубашынскі Якаў, в.Гарбуны, вывезены ў 1941 годзе.
56    Дубашынская Клаўдзія, в. Гарбуны, вывезена ў 1941 годзе.
57    Дулінец, афіцэр, загінуў на "Дарозе смерці".
58    Ермаковіч Ян, Беразвечча.
59    Ерафеяў Сямён, купец , Паставы, арыштаваны 22.06.1941г.
60    Ерафеяў Юльян, , купец, Паставы, 22.06. 1941 г.
61    Жантуан Владэк, (ф. Тарзянова), Беразвечча.
62    Жаркевіч Антоні, служачы ў Браславе, загінуў у Беразвеччы. (або Жарневіч).
63    Жаркевіч ( або Жарневіч) Эдвард, студэнт універсітэта ў Вільні, арыштаваны ў Браславе, Беразвечча.
64    Жаль Віцэнты, 1901 г.н., Глыбокае, Беразвечча.
65    Жыліньскі Міхал, паліцыянт з Пастаў, Беразвечча.
66    Завадскі Уладыслаў, загінуў у Беразвеччы.
67    Завадскі Казімір, сын Генрыка, каморнік, Беразвечча.
68    Загурскі, шэраговец, Беразвечча.
69    Здановіч, мернічы, Браслаў, Беразвечча.
70    Звалакоўскі Уладыслаў, інжынер, загінуў у Беразвеччы.
71    ЗЭК.
72    Ігнатовіч Адам, Глыбокае, загінуў у Беразвеччы
73    Ізберскі Альбін, адвакат, Паставы, арыштаваны 22.06.1941 г.
74    Калінскі Ігнацы, 1905 г.н., жанаты, селянін, фальварак Шарстні, Пліскай гміны, арыштаваны ў 1940 г.
75    Карбоўнічак Ян Сцяпанавіч, 1895 г.н., сын Станіслава і Мар’яны, настаўнік, в. Антасіта, з гміны Дрысвяты, Беразвечча.
76    Карчэўскі Ян, 1895 г.н., сын Антона і Вікторыі, жанаты, ф. Жараў Пліскай гміны, арыштаваны ў 1940 годзе.
77    Карчэўскі Кароль, 1916 г.н., сын Зігфрыда і Анелі, не жанаты, селянін, ф. Кучыньшчына Пліскай гміны, арыштаваны у 1940 годзе.
78    Карчэўскі Станіслаў, 1900 г.н., сын Юльяна, не жанаты, ф. Жараў, Пліскай гміны, арыштаваны ў 1940 годзе.
79    Качан, афіцзр, загінуў на "Дарозе смерці" каля Улы.
80    Катовіч Васіль Лукіч, в. Каўшэлева, капрал, Катынь, уцёк.
81    Каркоцкі Францішак( стары), Беразвечча.
82    Каркоцкі Мечыслаў, селянін в. Купеле, Беразвечча.

83    Каравай Мечыслаў, сын Фелікса і Алаізы з Врублеўскіх, 1889 г.н., в. Масальшчына Браслаўскага павету, масажыст, Беразвечча.
84    Клімовіч Генрык, натарыус, Браслаў, там і забіты.
85    Капцінскі Здзіслаў Кароль, 1903 г.н., сын Францішка і Ганны, дырэктар пачатковай школы ў Глыбокім, загінуў у Беразвеччы.
86    Казлоўскі Юзаф, кадэт, павет Дзісненскі, арыштаваны ў 1939 годзе.
87    Квапінскі Лявон, арыштаваны ў 1939 годзе ў Глыбокім.
88    Крулікоўскі, Глыбокае, загінуў у Беразвеччы
89    Крэміс Павел, солтыс. Замураваны жывым у Беразвеччы.
90    Котліцкі Мечыслаў, асаднік, законьчыў Віленскі універсітэт. Беразвечча
91    Кудзін Мечыслаў, селянін, в.Пашукі. Беразвечча.
92    Кульваноўскі Аляксандр, гаспадар крамы ў Галубічах. Загінуў пад Улай.
93    Кунцэвіч Ігнат Восіпавіч, 1902 г.н., в. Сьнегі, загінуў на "Дарозе сьмерці" пад Улай.
94    Кур’яновіч Ян, 1907 г.н., в. Солонэ, арыштаваны ў 1939 годзе.
95    Кухарскі, бурмістр, Дзісна, Беразвечча.
96    Лапацкі Юзаф, в. Шылкі, Германавіцкай гміны, арыштаваны ў 1940 годзе.
97    Ластаўка Ян, в. Шылкі Германавіцкай гміны, арыштаваны ў 1940 годзе.
98    Ласоўскі, сержант(- (Шаркаўшчына?), загінуў пад Улай.
99    Літоўчык Сяргей, электрык, Браслаў, загінуў у Беразвеччы.
100 Ліхаўскі Казімір, сын Богуміла і Марыі, загінуў у Беразвеччы..Кіраўнік пачатковай школы ў Ёдах, потым жыхар в.Мількі, загінуў пад Улай.
101 Люба (яўрэйка)
102 Латышонак Іосіф Лявонавіч, в. Дубавое, 1893 г.н., Беразвечча, загінуў у Мікалаёве каля Улы 26.06.1941 года. ( Латышонак Канстанцін Лявонавіч г.п. Шаркаўшчына (1899—1919) з 1918 года служыў у Чырвонай Арміі, загінуў на Украіне. Латышонак Іван Лявонавіч, Дубавое, 1877 г.н.з 1918 года ў Чырвонай Арміі, расстраляны у 1937 годзе
103 Макавецкая (матка), м. Сьмейна, Беразвечча.
104 Макавецкая Крыстына (дачка), м. Сьмейна, Беразвечча.
105 Малей Ян , Беразвечча.
106 Малей Павел, Беразвечча.
107 Малей Зыгфрыд, перанёс усе пыткі, але невядома, ці застаўся жывы.
108 Марчэўскі, школьны інспектар, Браслаў, Беразвечча.
109 Матошка Міхал, Беразвечча.
110 Мазур Францішак, 1896 г.н., паліцыянт, асаднік, в. Мілашова., Беразвечча.
111 Мілевіч Мікола 1912 г.н., сын Мікадэма і Канстанцыі з Пасюкевічаў, закончыў тэхнічную школу геодэзіі ў Вільні. Памёр у Беразвеччы падчас следства.
112 Меховіч Ян, сын Яна і Анэлі, 1910 г.н., в. Альховікі, павет Дзісненскі, Беразвечча.
113 Міхайлоўскі Уладзімір, вучань гімназіі.
114 Міхайлоўскі Эдмунд, сын Уладзіслава і Марыі з Цыбульскіх, ф. Зацішша каля Глыбокага, 20 год, кавалерыў у Паставах. Беразвечча.
115 Міхайлаў Мікола, савецкі лётчык. Беразвечча.
116 Мільчонак, афіцэр, загінуў на "Дарозе сьмерці".
117 Монтыгерд-Лайба Ежы, сын Яўгенія і Вінцэнты з Дваякоўскіх, 1917 г.н., ст. харунжы, Беразвечча.
118 Мароз, лекар, Паставы, арыштаваны 22.06 1941 г.
119 Мароз Віктар, тэолаг, в. Дэмбоўка, каля Друі, арыштаваны 20, 06 1941
120 Мароз, лекар, Паставы, арыштаваны 22.06.1941 г.
121 Мурашоў Яўген, гаспадар маёнтку Курылавічы, гміны Язна, пакончыў жыццё самазабойствам у Беразвеччы.
123 Мядзведскі Кузьма Адамавіч(1899—1941), г.п. Шаркаўшчына, арыштаваны 20.06.1941г., загінуў на "Дарозе смерці" каля Улы.
124 Мядзведскі Дзмітры Адамавіч(1903—1941гг) арыштаваны 20.06.1941г., загінуў каля в. Мікалаёва каля Улы.
125 Мядзведскі Лявон Адамавіч(1905—1941), арыштаваны 20.06.1941 г., загінуў у Мікалаёве каля Улы, Шумілінскі раён. Усе сем’і Мядзведскіх вывезены ў Сібір.
126 Невяровіч Лявон, 1883 г.н., кіраўнік эксперментальнай льняной станцыі ў Беразвеччы., загінуў каля Улы.
127 Немчыновіч , рэферэнт карных спраў, Паставы.
128 Носка, г.п.. Шаркаўшчына, сержант, загінуў каля Улы.
129 Огоноўскі, геодэзіст, Паставы, Беразвечча.
130 Окуліч, пракурор, Паставы, Беразвечча.
131 Окошка, селянін, Паставы, Беразвечча
132 Олаховіч Анзэльм, сын Юзафа і Тэклі, кавалер, 1905 г.н., селянін, ф. Чэрстне, гміна Пліса.
133 Овчарскі Томаш, настаўнік, Браслаў, Беразвечча.
134 Палушка Станіслаў, 1899г.н., настаўнік гімназіі ў Дзісне, Беразвечча. Уратаваўся, але ўжо памёр.
135 Паўлюць Аляксандр, 1894 г.сын Леапольда, Маладэчна, арыштаваны ў Ашмянах.
136 Петрыкоўская, дырэктар школы, Беразвечча.
137 Пехаўскі Алёйза, сын Пётры, 1918
138 Платнік, сержант, загінуў на " Дарозе сьмерці".
139 Плавіньскі Браніслаў, селянін, Багушэвічы, Беразвечча.
140 Пажэцкі, служачы дома графа Пжэсдзецкага, Паставы.
141 Пронька, ( старык), Беразвечча.
142 Працэвіч( ?) Богдан (пенсіянер), Беразвечча
143 Пуцята, бурмістр Дзісны, Беразвечча. Вазілі ў клетцы. па ваколіцах Полацка як польскага "пана-кравапіўцу".
144 Пухальскі, служачы, Пліса.Беразвечча.
145 Пупін Станіслаў, сын Пётры і Альшбеты з Нарушэвічаў, 1915 г.н., гміна Леомпаль, арыштаваны 22.06.1941 года. Беразвечча.
146 Пушка Станіслаў, селянін мястэчка Ліставатка, гміна Браслаў.
147 Пячонка Якаў Аляксандравіч, 1898 г.н., в. Багута, гміна Шаркаўшчына, загінуў у Беразвеччы.
148 Пячонка Віталь Якубавіч, в. Казінец шаркаўшчынскай гміны, выселеныў 1940 годзе, з 1941 г. ў арміі Андэрса, потым з’ехаў у ЗША.
149 Пячонка Рэня Якубаўна ў 1940 годзе вывезена ў Сібір, дзе і памёрла.
150 Пячонка Люба, жонка Якуба, вывезена ў Сібір, выжыла, выехала ў Польшу

Offline

 

#3 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Re: Likwidacja więzień kresowych` - Droga śmierci - Berezwecz

151 Пташнік, м. Шаркаўшчына, гандляр, Беразвечча, уцёк з-пад расстрэлу ў Мікалаёве ля Улы.
152 Пяткевіч Ілля Напалеонавіч, 1886 г.н., в.Свілы Дзісненскага павету. Жыў у томску, арыштаваны ў 1938 годзе, расстраляны. (Марты-ралог "Руні"ад 31.05.2004 г.)
153 Раевіч Рышард, сын Францішка і Адэлі з Руткоўскіх, 1872 г.н., м. Новы Явар, гміна Мёры., селянін. Беразвечча.( Брак пальца і рукі)
154 Раксімовіч Леанард, сын Рамуальда і Ядвігі з Пяткевічаў, 1902 г.н., мернічы ў Дзісне, Беразвечча.
155 Раманоўскі Пётра, Беразвечча.
156 Ралько Пётра, сын Антона і Малгажаты з Маёраўскіх, 1889 г.н., Сорнава Гара, 24.04.1941 г.
Эвакуіраваны з Беразвечча.
157 Раманас ( стары), адвакат з Браслава, Беразвечча.

158 Рубашка Мікола, 1909 г.н., жыхар Германавіч Дзісненскага павету, Беразвечча.
159 Рудніцкі Ян, 1900 г.н., дырэктар школы ў Шаркаўшчыне, арыштаваны 07.04.1940 года, Беразвечча, Ухта Комі АССР.
160 Рудоміна-Дусяцкі Францішак 1895 г.н., сын Канстанціна і Марыі, селянін, Якузева, Дзісненскага паету, Беразвечча.
161 Рудоміна- Дусяцка Марыя, 1875 г.н., маці, Францішка, в. Сарокі , Дзісненскага павету, Беразвечча, загінула ў сакавіку 1941 года.
162 Рудоміна-Дусяцкі Вацлаў, 1892 года, сын Канстанціна і Марыі, Сарокі, архітэктар і земляроб, Беразвечча.
163 Рудоміна-Дусяцкі Вітольд, 1892 года, арыштаваны ў снежні 1940 г. Беразвечча, вывезены ў Комі АССР, там і загінуў.
164 Рулка Францішак, 1897 г.н., сын Паўла, служачы з Браслава, загінуў у Беразвеччы.
165    Сінскі Антоні.
166    Руткевіч Мечыслаў, 1890 г.н., Глыбокае, арыштаваны 22 06 1941 г.
167    Рыбчыньскі.
168    Рымбід-Міцкевіч Рышард , 1902 г.н., настаўнік, Браслаў, Беразвечча.
169    Рыхтэр Конрад, сын Марыі з Сьвентахоўскіх, гміны Мікалаёва, інжынер-санітар, каля Улы прабіт штыком.
170    Садоўскі Мітрафан, 04.06.1904 года, в. Ліпаціна, гміны Мікалаёва каля Дзісны. Беразвечча, Ворша, лагер на Поўначы, дзе і загінуў. Сям’я вывезена ў Казахстан, выжыў толькі сын, цяпер у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Міліянер.
171    Сальмановіч Юзаф, сын Зыгмонта і Канстанцыі Грамадскай, 1879 г.н, .м Падзісьне, гміна Відзы, працаваў на сельскай гаспадарцы, закончыў сельскагаспадарчую акадэмію, Беразвечча.
172    Сальмановіч Лявон, сын Юзафа і Ганны, 1906 г., Падзісьне, законьчыў Львоўскі палітэхнікум, інжынер-лесавод, Беразвечча.
173    Сенкевіч, селянін, м. Горкі, Беразвечча.
174    Серпуць Пётра, Беразвечча.
175    Сарока, селянін, Паставы, Юеразвечча.
176    Сататовіч Баляслаў, бухгалтар, графа Пршэсдзецкага, Паставы, арыштаваны 22.06.1941г.
177    Сангайла, служачы ашчаднай касы ў Паставах, арыштаваны 22.06.1941г..
178    Сенькоўскі Станіслаў, 1897 г.н., з Пецебурга, інжынер у Глыбокім.
179    Скіндэр Уладзіслаў, 1896 г.н., афіцэр, в. Станішча Пастаўскага павету, Беразвечча.
180    Скур’ят Адольф, забіты ў Беразвеччы ў 1941 годзе.
181    Ськібскі Ян, 35 гадоў, Глыбокае, Беразвечча.
182    Ськібла Пётра, селянін 1914 г.н., Замошша, гміна Ёды, арыштаваны 20.06.1941 г., Беразвечча.
183    Сьледзеўскі Францішак, селянін, м. Горкі, Беразвечча.
184    Сьледзінскі, Беразвечча.
185    Славецкі Станіслаў, 1920 г.н., вучань, Беразвечча.
186    Спальтабака Станіслаў, 1903 г.н., начальнік пошты ў Плісе, арыштаваны 22.06.1941 г., загінуў каля Улы.
187    Станкевіч Базыль, 1911 г.н., паліцыянт, ў Галубічах, арыштаваны 22.06.1941 г.
188    Станкевіч, уласнік ф. Барок каля Беразвечча.
189    Сташкевіч Цімафей замучаны ў Беразвеччы ( замураваны).
190    Сурвіла, матэматык з Пастаў, арыштаваны 22.06.1941 г.
191    Свароўскі В Уладзіслаў, дырэктар школы ў Галубічах, арыштаваны 22.06. 1941 г.
192    Сырэвіч Юстын, таварыства каталіцкай моладзі ў Дзісне, Беразвечча.Выскачыў з трэцяга паверху, застаўся калекам, сасланы ў лагер між Ухтой і Варкутой, застаўся жывым.
193    Сухаверскі Эдвард Антонавіч, 1895 г.н., жанаты, в. Густаты Ёдскай гміны, паляк, з сялян, арыштаваны 24.06.1941 г., загінуў пад Улай.
194    Ткач Пётр, кравец, в.Гарнастаі, Беразвечча.
195    Тытус (ЦІТ), 32 гады, памочнік папа, в. Ластавічы, Беразвечча.
196    Такушэвіч Цімафей Пятровіч, 1906 г.н., настаўнік Шаркаўшчынскай школы, асуджаны 13.07.1940 г. НКУС"як сацыяльна небяспечны элемент", 5 гадоў ППЛ, Севжелдорлаг. Вызвалены для арміі Андэрса ў 1941 годзе.
197    Тамашэўскі Уладзісл Уладзіслававіч, 1875 г.н., в. Запушчаны Шаркаўшчынскай воласці, паляк, працаваў у сваёй гаспадарцы, замучаны ў Беразвеччы 18.11.1940 года.
198    Тамашэўскі Густаў Уладзіслававіч, 1876 г.н., в. Запушчаны, Шаркаўшчынскай воласці, паляк, пражываў у в. Маскалюкі.Замучаны ў Беразвеччы 18.11.1940 г.
199    Трумпель Эдмунд Рыгоравіч, 1896 г.н., м. Ёды, селянін, трое дзяцей сасланы ў лагер г. Бузулук Чкалаўскай вобласці.

Offline

 

#4 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Re: Likwidacja więzień kresowych` - Droga śmierci - Berezwecz

200    Турчынская Елена Станіславаўна, !887 г.н. в.Казлоўшчына Германавіцкай воласці, за антысавецкую агітацыю 09.07.1940 г. Саслана ў Томлаг.
201    Фронэк Францішак, 30 гадоў, інвалід на калясцы, Беразвечча.
202    Фінкельман, гандляр, Беразвечча.
203    Францкевіч Іван Адольфавіч, 1889 г.н., літовец, адукацыя сярэдняя, мешчанін з Шаркаўшчыны, асуджаны 07.09.1940 г., у Цемлагу, вызвалены ў 1941 годзе як польскі грамадзянін, выбыў у Акцюбінск.
204    Фурс Ігнат Ігнатавіч, 1916 г.н., в. Жерствянка, беларус, селянін, адукацыя пачатковая, арыштаваны за нелегальны пераход мяжы, Ужлаг Разанскай вобласці.
205    Хадасевіч, служачы з Плісы.
206    Хармац, солтыс, Браслаў, загінуў у Беразвеччы.
207    Хасіневіч Раман, 1919 г.н., загінуў у Беразвеччы.
208    Целяк Аляксандр, тэхнік-будаўнік, Паставы, арыштаваны 22.06.1941 г.
209    Целяк Уладыслаў, музыка, Паставы, арыштаваны 22.06.1941 г.
210    Цыбульская Ванда, настаўніца, Дзісна, арыштавана 22.06.1941 г.
211    Цярэньцеў Нікіфар Фіонавіч, 1918 г.н., в. Варонка, селянін, асуджаны 01.02.1941 г. на 8 гадоў ППЛ, Увдзёльлаг, Нарыльск, вызвалены як польскі грамадзянін, выехаў у Куйбышаў.
212    Цітовіч Іван Рыгоравіч, !889 г.н, .в. Падобы, беларус, з сялян, жыў у Мар’янове, асуджаны 23.07.1940 г. на 8 гадоў ППЛ.Вызвалены 14.11.1941 г. як польскі грамадзянін.
213    Шырын Збігнеў, гаспадар маёнтку Падольшчына, гміна Германавічы, арыштаваны ў 1940 г.
214    Шыран Усевалад Станіслававіч, лекар, хірург, жыў у Лужках, Беразвечча, загінуў каля Улы.
215    Шчырбула Мар’ян, мастак, закончыў акадэмію ў Кракаве, Парыж, Беразвечча, загінуў на трасе Табольск—Барнаул.
216    Шток Павел, шэраговец, загінуў пад Улай.
217    Шышка, афіцэр, загінуў пад Улай.
218    Шатыбалка Пётр Усцінавіч, 1914 г.н., в. Сутэцкая
219    ( Антанова). Беларус, селянін, арыштаваны 21.11.1940г., асуджаны17.08.1941 г. Паўночна –Усходнія лагеры. .
220    Шпец Ядвіга, , 1926 г.н., в. Корніца, у 1941 годзе вывезена ў Сібір.
221    Чшэмацкі, настаўнік, настаўнік Пялікаўскай, потым Гуркаўскай школ, Беразвечча.
222    Эстрын Сара, загінула ў Беразвеччы.
223    Янкоўскі Фелікс, ф. Юзэфова, гміна Парафіянава.
224    Яноўскі Браніслаў, 1909 г.н. тэхнік-будаўнік у Глыбокім, арыштаваны 04.10.1940 г. ППЛ. Памёр у 1957 годзе.
225    Януковіч Антоні, ф. Юзэфова, гміны Парафіянава, арыштаваны 20.11.1940 г.
226    Януковіч Францішак, сын Адама, ф. Юзэфова, гміна Парафіянава арыштаваны 20.11.1940 г.
227    Янушкевіч Пётр, 1895 г.н., в. Сабалеўшчына, арыштаваны 09. 03.1941 г.
228    Яцэвіч, суддзя, Дзісна Беразвечча.
229    Яцэвіч Адам Зыгмундавіч, 1903 г.н., акруговы суддзя з Пастаў, арыштаваны ў 1940 годзе, Беразвечча, потым Смаленск.
230    Яцкевіч Марыя , 21 год, арыштавана ў Паставах 22.06.1941 года, Беразвечча, 23.06.1941 г.
231    Яцкевіч, сястра Марыі арыштавана 22.06.1941.г., Беразвечча 23.06.1941 г.
232    Яцына Уладыслаў, шэраговец з Пастаў, арыштаваны ў верасні 1939 года, Беразвечча.
233    Якубовіч Віктар, сын Казіміра і Францішкі, 1914 г.н., ф.Навіна Дзісненскі павет, Беразвечча
234    Янкоўскі—матка распазнала сярод трупаў.

.

Offline

 

#5 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Re: Likwidacja więzień kresowych` - Droga śmierci - Berezwecz

Забітыя ў іншых месцах

1.Кавальчык Баляслаў, сын Станіслава і Станіславы з Вольфаў, 1899 г.н., сакратар гміны Тэрдынь, забіты старшым лейтанантам Камаровым 18.12.1944 г. ў Сокалаве Падляскім.
2 .Кропельніцкі, арыштаваны ў верасні 1939 года, расстраляны па дарозе ў Стрыю разам з 20 другімі арыстантамі.
3. Непакульчыцкі Мечыслаў, бурмістр Жураўна, арыштаваны ў верасні 1939 года, расстраляны разам з 20 другімі арыштаванымі.
4. Вудра, расстраляны 29.10.1939 года ў Струі.
5.Ленткоўскі Аляксандр, сын Андрэя, 1887 г.н., аптэкар у Стэрдыні, расстраляны ў 1939 годзе.

Прозвішчы невядомыя

1.    Фельчар з Галубічаў, арыштаваны 22.06.1941.
2.    Дырэктар школы з Празарок, арыштаваны 22.06.1941 г.
3.    Ксёнз з келлі Кожуха ў Беразвеччы.
4.    Ксёнз у карцэры.
5.    Настаўніца з Лодзі, хворая, загінула ў Беразвеччы.
6.    Паліцыянт з Плісы ці Сьвіл, арыштаваны 22.06.1941 г.
7.    Старая "кулачка".

Дадатак да спіска, падрыхтаванага палякамі.

1.Аляхновіч Мар’ян Віктаравіч, 19о4 г.н., м. Ёды, асуджаны 13.04.1940г., 8 гадоў ППЛ.
2.Атрахімовіч Уладзімір, в. Каралева, селянін, знік ў Беразвеччы..
3. Аношка Баляслаў Флер’янавіч, 1888 г.н.в. Пятроўшчына, 8 гадоў ППЛ, Казахстан.
4.Андруль Антон Станіслававіч, 1909 г.н., в. Рысевічы Ёдскай воласці, селянін, 8 гадоў ППЛ Каргопальлаг.
5.Ананіч Іван Дамінікавіч, в. Жданы, 1888 г.н., селянін, працаваў на пошце ў Замошшы, 8 гадоў ППЛ. Загінуў у 1943 годзе.
6 Вялічка Іосіф Якаўлевіч, 1895 г.н., загадчык сельпо, хутар Хвастова Шаркаўшчынскай воласці, трое дзяцей. Асуджаны 09.07.1940г., 8 гадоў ППЛ, Бузулук, Севжелдор.
7 Венцкевіч Іосіф Казіміравіч, 1887 г.н., 4 дзяцей дарожны майстар на станцыі Шаркаўшчына, асуджаны 21.04.1940 г., Цемлаг.
8.    Вільскі Іосіф Клеменцевіч, 1887 г.н., селянін в.Дзіржчы, асуджаны 04.09.1940 г., Сіблаг, Паўладар.
9.    Врублеўскі Вацлаў Казіміравіч, сакратар Язненскай воласці, пражываў у Германавічах, арыштаваны 04.08.1940 г., Ухтажелдорлаг.
10.    Грышувка Браніслаў Іванавіч, на рамонце чыгункі, асуджаны 17.05.1940 г., Ухтажелдорлаг, пасля жыў у Самаркандзе.
11.    Данусевіч Данат Дмітравіч, 1888 г.н., в. Біейкі Ёдскай воласці, селянін , 5 дзяцей, асуджаны 13.07.1940 г.
12.    Дашкевіч Эдуард Уладзіслававіч, в. Лужкі, арыштаваны 23.04.1940 г....
13.    Ёзаніс Альфонс Антонавіч , 1894 г.н., аграном в. Пашкі, арыштаваны08.04.1940 г., Севвостлаг.
14.    Жантуан, Яўген Мікалаевіч, 1919 г.н., ф. Тарзянова, , арыштаваны 07.04.1940 г., Севжелдорлаг, потым жыў у Ферганскай вобласці.
15.    Жданаў Георгій Канстанцінавіч, 1902 г.н., м. Шаркаўшчына, сын святара, асуджаны 35.051041 г., Севвостлаг.
16.    Зінкевіч Аркадзій Пятровіч, 1895 г.н., в. Вытаркі ( каля Варонкі), селянін, асуджаны 01.02.1941 г., Варкута.
17.    Зінкевіч Войцех Сцяпанавіч, 1916 г.н."в. Дубвўка, селянін, беларус.Расстраляны на "Дарозе сьмерці" каля Улы.
18.    Касінскі Юстын Віктаравіч, 1904 г.н., в. Кажанкі, Шаркаўшчынскага р-на, жыў у Ружанполлі, арыштаваны 23.06.1940 г.Вывезены ў Омскую вобласць. Вызвалены для арміі Андэрса.
19.    Козел-Паклаўскі Уладзіслаў Іванавіч, 1866 г.н., в. Аўласы, адукацыя вышэйшая, асуджаны 23.11.1040 г., Краснаярскі край, потым у Паўладарскай вобласці.
20.    Канюшэўскі Станіслаў Казіміравіч, 1916 г.н., пекар з м. Шаркаўшчына, арыштаваны 18.06.1941 г., загінуў 29.12.1943.г.
21.    Катовіч Іван Іванавіч, 1914 г.н."в. Глінаўка, Германавіцкай воласці, беларус, селянін, арыштаваны 12.12.1939 г., Севжелдорлаг, Бузулук.
22.    Кац Антон Якубавіч, 1002 г.н., м. Шаркаўшчына, селянін, арыўтаваны 06.041940 г., Севжелдорлаг, Павлодарской вобласці.
23.    Клундук Альберт Карпавіч, 1916 г.н., начальнік пошты ў Ёдах, асуджаны 28.08.1940 г., Ухціцемлаг. Арыштаваны 08.04.1940 г. Севжелдорлаг, потым Бузулук
24.    Кунцэвіч Ігнат Восіпавіч, 1902 г.н., в. Сьнегі, загінуў на "Дарозе сьмерці" каля Улы.
25.    Лабуць Міхаіл Аляксандравіч, 1995 г.н., в. Кажаны Шаркаўшчынскага р-на, селянін, асуджаны 09.01.1941 г., г. Ухта, вызвалены 11.09.1941 г. як польскі грамадзянін з правам выезду ў г. Бузулук.
26.    Лабуць Ігнацы Аляксандравіч, 1889 г.н. , в. Сівіцкія,
асуджаны 09.01.1940 г.
27.    Лаўрыновіч Юльян Іванавіч, 1888 г.н., в. Сьнегі, селянін, малапісьменны, , арыштаваны 24.11.1940.г. Карлаг.
28.    Ліпскі іван Восіпавіч, 1904 г.н., в. Корніца, арыштаваны 15.111940 г., Севвостлаг, потым Табольск.
29.    Мільчэўскі Аўгуст Францавіч, 1840 г., камендант м. Ёды, арыштаваны 11.01.1940 г., Севвостлаг.
30.    Пяткевіч Пётр Уладзіміравіч, 1909 г.н., в. Пашкі, адукацыя сярэдняя, десятнік дарогі, арыштаваны 08.04.1940 г., Севжелдорлаг, потым Бузулук.
31.    Петухоў Меркурій Самсонавіч, 1896 г.н., х. Полово, арыштаваны 20.07.1940 г., Ухціжымлаг, вызвалены як польскі грамадзянін 27.07.1941
32.    Піліпёнак Іосіф Вікеньцевіч, 1899 г.н., в. Брыцікі, Зімнікі, арыштаваны 21.03.1940 г., 5 гадоў ППЛ.
33.    Райчонак Іосіф Максімавіч 1895 г.н., в. Сямёнавічы, бацька лесніка. Арыштавалі ўзімку 1940 г. Вывезлі ў Сібір і ў 35-градусны мароз высадзілі разам з малымі дзецьмі ў тайзе. Капалі ямы і хавалі ў іх дзяцей. Пасля вайны з жонкай і дачкой Валяй з’ехаў у Польшу.
34.    Райчонак Мікалай Іосіфавіч, 1912 г.н., ляснік, ( сын) в. Сямёнавічы, арыштаваны разам з сям’ёй і вывезены ў сібірскую тайгу. Вызвалены як польскі грамадзянін, ваяваў з немцамі ў складзе арміі Людовай. Пасля вайны служыў у Варшаве ў ахове ўрадавай да выхаду на пенсію.
35.    Райчонак Пётр, 1893 г.н., в. Сямёнавічы, працаваў на лесасплаве. Арыштаваны ўзімку 1940 г. разам з жонкай і двума непоўнагадовымі сынамі.Вывезены у глухую сібірскую тайгу. Як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі Людовай. Потым з сям’ёй жыў ў Польшы. Сыны вывучыліся на дактароў.
36.    Рудакоўскі Стэфан Францавіч, 1906 г.н., в. Лужкі, арыштаваны 21.03.1940 г, , Северадзвінск.
37.    Рубніковіч Антон Валер’янавіч" 1919 г.н., в. Беляны, арыштаваны 10.05.1940 г., Ветлаг.
38.    Рудзь Іван Іванавіч, 1896 г.н., в. Дубоўка, Пашкі, арыштаваны 09.04 1940 г., Севжелдорлаг, вызвалены як польскі грамадзянін.
39.    Ананіч Адам, загінуў у Беразвеччы.
40.    Бойнаровіч Юзаф, селянін

Зварот
Да ўладаў польскіх і людзей добрай волі на свеце.

У гадавіну трагедыі ў Беразвеччы мы патрабуем:
1.    Выясненьня цэлай праўды пра Беразвечча і іншыя мейсцы, палітыя польскай крывёю, выяснення ўсіх акалічнасцяў злачынства.
2.    Годнага пахавання і ўшанавання месц іх вечнага спачывання, каб над магіламі можна было памаліцца, пакласці кветкі, запаліць свечкі. Кожны мае права на магілы сваіх блізкіх.
3.    Ад Ураду СССР патрабуем маральнага задавальнення сямей, поўнага выяснення спраў, аб’яўлення спісу з прозвішчамі забітых, раскрыцця злачынстваў, а калі яшчэ жывыя, пакарання вінаватых, не радзі помствы, а дзеля справядлівасці.
4.    Схіляем голавы перад ахвярамі таго забойства, як і перад іншымі мясцінамі, падобных трагедый, каб ужо ніколі ў будучыні ніхто не аплакваў сваіх найбліжэйшых.
Родныя загінуўшых.
Варшава, 13.04.1951 г.
Матэрыял да друку падрыхтаваў Уладзіслаў Ляскоўскі.


Калі ўважліва прачытаць спісы ахвяр бальшавіцкага генацыду, разумееш, што з вялікай жорскацю знішчаліся лепшыя людзі Бацькаўшчыны, яе залаты фонд. І ніхто не панёс пакарання за гэта страшэннае злачынства. Магчыма, некаторыя з забойцаў яшчэ ходзяць па зямлі і расказваюць сваім ўнукам пра свае "гераічныя подзвігі", іх, як герояў, запрашаюць на сустрэчы з моладдзю. І яны "пудраць мазгі" людзям. Але яны адкажуць за свае злачынства, калі не перад людзьмі, так перад богам. Ад яго суда не уцячэ ніхто.
Прачытаўшы гэты артыкул ты, чытач, зразумееш, што прынеслі нам браты з Усходу ў верасні 1939 года

Offline

 

#6 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Re: Likwidacja więzień kresowych` - Droga śmierci - Berezwecz

Dla uzupełnienia
Na Drodze Śmierci wiodącej od wiezienia w Berezweczu do obecnego Nikolajewa k/o Ułły, oprócz osób w powyższym wykazie,  zostali zamordowani:
1. śp ANTONI GŁOD - lat 26 (1915-1941), absolwent szkoły oficerskiej. Syn właściciela majątku Śniegi (pow. Brasław, gm. Przebrodzie). Cała rodzina Głod w roku 1941 wywieziona do Barnaułu.

2. śp STANISŁAW PUSZKO - lat ok 35 (ok.1906-1941), właściciel majątku Listowadka (pow. Brasław, gm. Przebrodzie). Był prawdopodobnie nauczycielem w szkole w Samujłach ze swoją żoną Wiktorią. W roku 1941 Wiktoria Puszko z synem bezpowrotnie wywiezieni do Barnaułu.

3. Па інфармацыі нашай сям'і там быў забіты ГІРЫН НОРБЕРТ ІГНАТАВІЧ, жыхар вескі Бартылеўка.

4. BAZYLI KISŁY - lat 39, rolnik rybak z Zaścianka Zołwica (Kustawyje). Jego żone i dzieci wywieziono do Ałtajskiego Kraju (Lesozagatowka Czumysz)

BARDZO PROSZĘ O DALSZE UZUPEŁNIANIE LISTY

Offline

 

#7 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Offline

 

Stopka forum

RSS
Powered by PunBB 1.2.23
© Copyright 2002–2008 PunBB
Polityka cookies - Wersja Lo-Fi


Darmowe Forum | Ciekawe Fora | Darmowe Fora
www.bsfbcc.pun.pl www.qqteam.pun.pl www.centrumcs.pun.pl www.myfantasyonline.pun.pl www.le-artysci.pun.pl